Розничные цены на АЗС за 1 литр 19.09 вт Сейчас Вечер Ночь Утро 19.09 Нацбанк Покупка Продажа Кросс-курсы
АИ-95 1.23 0.64 0.53 0.37
Ветер
ЮЗ 6 м/с
Влаж. 59 %
USD 1.94 1.93 1.95 EUR/USD 1.19
АИ-92 1.15 0.60 0.60 0.35 EUR 2.31 2.31 2.33 USD/EUR 0.84
ДТ 1.27 0.66 0.55 0.38 RUR 0.03 3.32 3.36 USD/RUR 57.59
Марка
BYR
USD
EUR
RUR
t, C°
+15
+10
+8
+11
cy
BYR
BYR
BYR
Все курсы.

Віктар Кульбачэнка: скарыцель Эверэста

21.12.2014 14:03 | Славутыя землякі | 1 | |
Рейтинг статьи: 5 (голосов: 9)
Няма ў беларускім альпінісцкім спорце больш легендарнай асобы, чым Віктар Кульбачэнка. Вядомы барысавец стаў першым беларускім заваёўнікам Эверэста, і першым, хто зрабіў выклік тром вышэйшым кропкам свету. І ўзняўся на дзве з іх.

Віктар Кульбачэнка: скарыцель Эверэста

Віктар Кульбачэнка нарадзіўся 27 красавіка 1962 года ў Светлагорску. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці ўрач-гігіеніст. Доўгі час жыў у Барысаве, дзе працаваў па спецыяльнасці. У 1981 г. Віктар захапіўся альпінізмам і гэты спорт стаў справай яго жыцця. У 1980-я скарыў вялікую колькасць вяршыняў Каўказа, Паміра, Цянь-Шаня. У іх ліку аказаліся ўсе “сямітысячнікі” СССР (пік Леніна – 7134 м, пік Каржанеўскай – 7105 м, пік Камунізму (Ісмоіла Сомоні) – 7495 м, пік Перамогі – 7439 м, пік Хан-Тенгрі – 6995 м). Адзнакай за апошняе дасягненне стала прысуджэнне Віктару ў 1991 г. неафіцыйнага альпінісцкага звання “Снежны барс”.

У 1994 г. Віктар Кульбачэнка, як адзін з самых вопытных айчынных майстроў, увайшоў у склад першай беларускай нацыянальнай экспедыцыі ў Гімалаі. Было вырашана ўздымацца на трэцюю кропку планеты – гару Канчэнджанга (8598 м). З дванаццаці альпіністаў беларускай каманды, гара скарылася толькі Віктару. Трое чальцоў экспедыцыі з яе не вярнулася, ды і Віктар заставаўся паміж жыццём і смерцю. З лагеру на вышыні 7800 м яму прыйшлося ісці ў адзіноце, да таго ж непасрэдна на вяршыне скончыўся кіслародны балон. Толькі праз шчаслівы выпадак, без кіслароду і ў цемры яму ўдалося знайсці зваротны шлях да выратавальнага намёта. Ён пазбыўся падчас экспедыцыі некалькіх адмарожаных фалангаў пальцаў на левай руцэ, аднак застаўся жывым. Па прыездзе на Радзіму яго чакала званне майстра спорта міжнароднага класа. 

Аднак на дасягнутым Віктар вырашыў не спыняцца. У 1998 г. ён у складзе ўзбекскай каманды першым з беларусаў узыйшоў на Эверэст (8848 м). Узыходжанне было не менш складаным, чым папярэдняе. Зноў Віктару прыйшлося спадзявацца толькі на ўласныя сілы, бо ён ішоў у больш хуткім у параўнанні з узбекамі тэмпе. Двойчы яму прыходзілася прасіцца на начлег да індыйскай і японскай экспедыцый. У выніку сольнага ўзыходжання на вышэйшэйшую кропку планеты ён згубіў 8 кілаграм вагі. Аднак справа таго каштавала: наступным разам тройка беларусаў ўзыйдзе на Эверэст толькі ў 2006 г.

2006 г. для Віктара таксама аказаўся значным – пасля доўгага перапынку ён вырашыўся на ўзяцце вяршыні №2 у свеце – гары Чогоры (8611 м). Статыстыка кажа, што колькасць яе скарыцеляў у дзесяць разоў меншая, чым у Эверэста. Пры гэтым гара забірае жыццё кожнага чацвёртага альпініста. Трагічна скончылася і расійская экспедыцыя, у якую патрапіў Віктар Кульбачэнка. З васьмі яе ўдзельнікаў толькі чатыры вярнуліся жывымі. Лавіна накрыла і яго, аднак Віктару пашчасціла выкапацца. На індывідуальнае ўзыходжанне беларус не вырашыўся, хоць да вяршыні заставалася ўсяго 300 м. Але  тут прычына была не ў фізічнай сіле і здароўі, а ў маральным баку справы: уздымацца, калі твае сябры загінулі не дазволіла сумленне. 

У 2007 г. Віктар загінуў праз няшчасны выпадак падчас падводнай рыбалкі у Маскве. Пахавалі яго ў Жлобінскім раёне, на радзіме бацькі.


Перепечатка текста ex-Press.by запрещена без разрешения редакции. info@ex-press.by    
Алесь Лапо
Система OrphusЕсли вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Комментарии к новости (1)
***
20.07.2016 08:22:41
+0 / -0
Пост ожидает модерации.
Написать комментарий
Ваше имя:
E-mail:
Введите текст
на картинке:
Сообщение:
Внимание! Комментарии, нарушающие законы РБ,
содержащие оскорбления и ненормативную лексику, без предупреждения удаляются администрацией сайта. Если информация, содержащаяся в комментариях, нарушает ваши права, оскорбляет честь и достоинство или наносит урон деловой репутации, сообщите об этом в редакцию по e-mail: admin@ex-press.by
Еще в разделе «Славутыя землякі»
01.07.2015 20:18 | 3 |
Мікалай Шатаў: барысаўскі асілак
01.02.2015 12:41 | 4 |
Карусь Каганец: барысаўскі след
11.01.2015 22:50 | 3 |
Уладзімір Свірскі: барысаўчанін на канскай чырвонай дарожцы
06.01.2015 14:59 | 1 |
Старабарысаўская старонка Андрэя Грамыкі
21.12.2014 14:03 | 1 |
Віктар Кульбачэнка: скарыцель Эверэста
14.12.2014 12:42 | 3 |
100 гадоў барысаўскага футбола
02.11.2014 23:28 | 2
Янка Маўр: шляхам да Беларусі праз Бытчу
18.10.2014 9:20 |
Прыгоды беларускага гімна
Новости региона Новости читателей
18.09.2017 15:35
Интервью журналисту телеканала «112» он дал на боевой позиции.
18.09.2017 17:42
Президент оценит уровень взаимодействия войск при ведении оборонительного боя.
18.09.2017 17:00 |
Некоторые БМП заметить практически невозможно.
18.09.2017 14:31 |
Новый глава вертикали утвержден депутатами.
19.09.2017 13:55
Рассмотрение дела состоится 17 октября 2017 года.
18.09.2017 16:48 |
Белорусский автомобильный завод готовится отметить День машиностроителя.
15.09.2017 14:13
23 сентября можно будет заглянуть в производственные цеха, увидеть модельный ряд автомобилей БЕЛАЗ.
14.09.2017 17:16
Центральная городская библиотека и библиотека семейного чтения в Жодино готовят мастер-классы, выставки и концерты.
Справка

Транспорт

Гостиницы

Санатории

Бани

Вакансии

Туризм

Банки

Рестораны

Аптеки

Опрос
Как вы оцениваете свой уровень жизни?
Живем в роскоши
Живем в достатке
Хватает только на самое необходимое
Экономим постоянно
Еле сводим концы с концами
Результаты
Конвертер валют
BLR
USD
1.9382
EUR
2.3128
RUR
0.033656
PLN
0.54012
CZK
0.088837
UAH
0.07409
iPuzzle
Мнения авторов опубликованных материалов могут не совпадать с мнением администрации сайта. При любом использовании материалов сайта ссылка (для интернет-ресурсов - гиперссылка)
на ex-Press.by обязательна! Ответственность за содержание рекламных объявлений несёт рекламодатель. Администрация сайта оставляет за собой право не публиковать объявления, влияющие на престиж сайта. Наш адрес почты: admin@ex-press.by